Турніры ў Шахматным доме.

08 октября 2018
У бліжэйшыя выходныя ў клубе Шахматны дом пачнуцца адразу некалькі турніраў: аднадзённы турнір Дзіцячай Лігі па хуткіх шахматах да 8 год і кваліфікацыйны турнір на 3 разрад.

Што такое Дзіцячая Ліга ChessHouse League
Цягам 2018/2019 навучальнага года ў межах Дзіцячай Лігі ChessHouse League пройдзе некалькі этапаў: турніраў па хуткіх шахматах сярод дзяцей да 8, 10 і 12 гадоў. За кожны турнір удзельнікі атрымліваюць заліковыя балы. Па сумарнай колькасці балаў 8 лепшых хлопчыкаў і 8 лепшых дзяўчынак у кожнай узроставай катэгорыі згуляюць на прыканцы Лігі ў 6 фінальных турнірах, а пераможца кожнага фінальнага турніру атрымае кубак, а таксама ягоны ўдзел у Чэмпіянаце Свету па Рапідзе (Мінск, 2019) будзе аплочаны клубам Шахматны дом.
Падрабязней пра Дзіцячую Лігу ChessHouse League тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league
На мінулых выходных Дзіцячая Ліга ChessHouse League стартавала - прайшлі турніры 1 этапа Лігі да 10 і да 12 год. А у наступную суботу - турнір 1 этапа Лігі да 8 год.

1 этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League да 8 год
Турнір па хуткіх шахматах для дзяцей 2011 г.н. і маладзей
● 13.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
● Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Азнаёміцца з палажэннем і зарэгістравацца на турнір можна тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-1-etap

Кваліфікацыйны турнір на 3 разрад
Акрамя хуткіх шахмат, пройдзе турнір з класічным кантролем: 10 тураў па швейцарскай сістэме, 1 гадзіна на ўсю партыю кожнаму ўдзельніку, абавязковы запіс партыі. Запрашаем у турнір шахматыстаў, якія маюць 4 разрад.
● 14.10: 10:00 – адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1 – 2 тур;
● 20.10: 10:00 – 3 – 4 тур;
● 21.10: 10:00 – 5 – 6 тур;
● 27.10: 10:00 – 7 – 8 тур.
● 28.10: 10:00 – 9 – 10 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Азнаёміцца з палажэннем і зарэгістравацца на турнір можна тут: http://chesshouse.by/be/turnir-14-10-2018