Турнір па хуткіх шахматах.

23 марта 2018
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах.

Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 31 сакавіка - 1 красавіка 2018г.
Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю плюс 10 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 30 сакавіка ўключна. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:15 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16:00 да 20:00, у выходныя дні з 15:00 да 18:30)
на сайце клуба з аплатай банкаўскай карткай праз Інтэрнэт.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і ветэранаў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
Праграма спаборніцтваў.
31.03: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:20 – 1–4 тур;
01.04: 10:00 - 5-8 тур;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
Каэфіцыент Бухгольца
Каэфіцыент Бергера
Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 70 руб, 2 месца – 50 руб, 3 месца – 30 руб. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2002 г.н. і маладзей; сярод жанчын; ветэранаў (60+), калі колькасць удзельнікаў у катэгорыі перавышае 3 чалавекі.
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да 5 туру.
Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце. Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў. З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.