«Жнівеньскае сонца».

15 августа 2018
Год таму ў клубе Шахматны дом прайшоў першы дзіцячы турнір пад назвай «Жнівеньскае сонца». І вось цяпер наперадзе нас чакаюць ужо 2 турніры пад гэтай назвай: дзіцячая класіка і рапід для дарослых.

Турнір па хуткіх шахматах без абмежаванняў па ўзросце:
У суботу 18 жніўня пройдзе аднадзённы турнір па хуткіх шахматах з кантролем часу 10 + 5. Адкрыццё турніру ў 10:00, 9 тураў з такім кантролем зоймуць каля 4 гадзін. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя!
Звярніце ўвагу, што рэгістрацыя ў турнір толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску! Пры рэгістрацыі ў дзень турніру 18 жніўня турнірны ўнёсак павялічваецца на 20%, таму заклікаем усіх рэгістравацца загадзя: гэта можна зрабіць непасрэдна ў клубе ў працоўны час (серада 15.08 з 16:30 да 19:00) або анлайн на сайце клуба:
Палажэнне аб турніры і форма анлайн рэгістрацыі тут

Дзіцячая класіка 20 - 24 жніўня:
Дзіцячых турніраў па класічных шахматах (з доўгім кантролем часу) праводзіцца не так шмат, таму клуб Шахматны дом вырашыў у новым навучальным годзе першы свой дзіцячы турнір правесці з кантролем 1 гадзіна на партыю з дадаваннем 15 секунд за ход.
Запрашаем удзельнікаў 2006 г.н. і маладзей пазмагацца за кубак і медалі! Прадугледжаны дадатковыя прызы ва ўзроставых катэгорыях да 10 і да 8 гадоў (2008 і 2010 год нараджэння адпаведна), а таксама дыпломы ўсім удзельнікам.
Турнір пачнецца 20 жніўня і працягнецца 5 дзён: з панядзелка па пятніцу. Усяго 9 тураў, а гэта значыць, што акрамя добрай трэніроўкі перад пачаткам сезона, у дзяцей будзе магчымасць выканаць нормы новых разрадаў.
Туры пачынаюцца ў 10 гадзін раніцы, кожны дзень па 2 туры, акрамя аўторка, калі запланаваны адзін тур.
Звярніце ўвагу, што рэгістрацыя ў турнір толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску! Пры рэгістрацыі ў дзень пачатку турніру 20 жніўня турнірны ўнёсак павялічваецца на 20%, таму заклікаем усіх рэгістравацца загадзя: гэта можна зрабіць непасрэдна ў клубе ў працоўны час (серада 15.08 з 16:30 да 19:00, субота 18.08 з 10:00 да 13:00) або анлайн на сайце клуба:
Палажэнне аб турніры і форма анлайн рэгістрацы тут