Бліц і Другі этап Дзіцячай Лігі ў Шахматным доме.

30 октября 2018
У лістападзе ў клубе Шахматны дом адбудуцца 3 турніры Другога этапу Дзіцячай Лігі ChessHouse League, а таксама турнір па бліцы для ўсіх жадаючых.

Што такое Дзіцячая Ліга ChessHouse League?
Цягам 2018/2019 навучальнага году ў межах Дзіцячай Лігі ChessHouse League пройдзе некалькі этапаў: турніраў па хуткіх шахматах сярод дзяцей да 8, 10 і 12 гадоў. За кожны турнір удзельнікі атрымліваюць заліковыя балы. Па сумарнай колькасці балаў 8 лепшых хлопчыкаў і 8 лепшых дзяўчынак у кожнай узроставай катэгорыі згуляюць на прыканцы Лігі ў 6 фінальных турнірах, а пераможца кожнага фінальнага турніру атрымае кубак, а таксама ягоны ўдзел у Чэмпіянаце Свету па Рапідзе (Мінск, 2019) будзе аплочаны клубам Шахматны дом.
Падрабязней пра Дзіцячую Лігу ChessHouse League тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league.
У кастрычніку адбыўся 1 этап Дзіцячай Лігі. Тым, хто ў ім не ўдзельнічаў, самы час уключацца ў барацьбу, бо 2 горшых этапа не ўлічваюцца ў агульным заліку, таму шанец трапіць у фінальны турнір ёсць у кожнага.

2 этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League да 8, 10 і 12 год.
Турнір па хуткіх шахматах да 8 год (для дзяцей 2011 г.н. і маладзей):
● 10.11: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
● Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір па хуткіх шахматах да 12 год (для дзяцей 2007 г.н. і маладзей):
● 11.11: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
● Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір па хуткіх шахматах да 10 год (для дзяцей 2009 г.н. і маладзей):
● 24.11: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
● Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Азнаёміцца з Палажэннем і зарэгістравацца на турніры можна тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-2-etap.

Турнір па бліцы 25 лістапада
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу 5 хвілін + 2 секунды за ход кожнаму ўдзельніку.
● 25.11: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–9 тур;
● Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Азнаёміцца з Палажэннем і зарэгістравацца на бліц-турнір можна тут: http://chesshouse.by/be/bliz-25-11-2018.