3 этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League.

10 декабря 2018
16, 23 і 24 снежня ў клубе Шахматны дом адбудуцца турніры па хуткіх шахматах для дзяцей да 10, да 12 і да 8 год у межах 3 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League. Турніры аднадзённыя, таму ўзяць удзел будзе зручна шахматыстам не толькі з Мінску.

Што такое Дзіцячая Ліга ChessHouse League?
Цягам 2018/2019 навучальнага году ў межах Дзіцячай Лігі ChessHouse League пройдзе некалькі этапаў: турніраў па хуткіх шахматах сярод дзяцей да 8, 10 і 12 гадоў. За кожны турнір удзельнікі атрымліваюць заліковыя балы. Па сумарнай колькасці балаў 8 лепшых хлопчыкаў і 8 лепшых дзяўчынак у кожнай узроставай катэгорыі згуляюць на прыканцы Лігі ў 6 фінальных турнірах, пераможца кожнага фінальнага турніру атрымае кубак, а таксама ягоны ўдзел у Чэмпіянаце Свету па Рапідзе (Мінск, 2019) будзе аплочаны клубам Шахматны дом.
Падрабязней пра Дзіцячую Лігу ChessHouse League тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league
У кастрычніку адбыўся першы этап Дзіцячай Лігі, а ў лістападзе другі. Калі нехта яшчэ не ўдзельнічаў у турнірах, цяпер апошняя магчымасць без стратаў уключыцца ў барацьбу, бо ў агульным заліку не ўлічваюцца 2 горшых этапа - то бок, нават яшчэ не маючы балаў у агульным заліку, можна амаль на роўных змагацца за ўдзел ў фінальных турнірах.

Расклад турніраў 3 этапа Лігі:
16 снежня - турнір да 10 год (2009 г.н. і мал.)
23 снежня - турнір да 8 год (2011 г.н. і мал.)
24 снежня - турнір да 12 год (2007 г.н. і мал.)
Усе турніры пачынаюцца ў 10:00, кантроль часу 10+5. Усе ўдзельнікі атрымоўваюць балы ў адпаведнасці з занятымі месцамі ў агульны залік Дзіцячай Лігі.
Палажэнне аб 3 этапе Лігі, а таксама форма рэгістрацыі на турніры на сайце арганізатара: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-3-etap