IV і V этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League.

18 февраля 2019
23 і 24 лютага, 2 і 3 сакавіка ў клубе Шахматны дом адбудуцца турніры па хуткіх шахматах для дзяцей да 8, да 10 і да 12 год у межах 4 і 5 этапаў Дзіцячай Лігі ChessHouse League.
Што такое Дзіцячая Ліга ChessHouse League?
Цягам 2018/2019 навучальнага году ў межах Дзіцячай Лігі ChessHouse League праходзяць турніры па хуткіх шахматах сярод дзяцей да 8, 10 і 12 гадоў. За кожны турнір удзельнікі атрымліваюць заліковыя балы. Па сумарнай колькасці балаў 8 лепшых хлопчыкаў і 8 лепшых дзяўчынак у кожнай узроставай катэгорыі згуляюць на прыканцы Лігі ў 6 фінальных турнірах. Пераможца кожнага фінальнага турніру атрымае кубак, а таксама ягоны ўдзел у Чэмпіянаце Свету па Рапідзе (Мінск, 2019) будзе аплочаны клубам Шахматны дом.
Падрабязней пра Дзіцячую Лігу ChessHouse League тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league
У студзені адбыліся турніры 4 этапу да 8 і 12 год, а турнір да 10 год быў перанесены і адбудзецца 23 лютага. Такім чынам з 23 лютага па 3 сакавіка пройдуць 4 турніры Дзіцячай Лігі
Расклад турніраў 4 і 5 этапу Лігі
23 лютага - турнір да 10 год (4 этап)
24 лютага - турнір да 8 год (5 этап)
2 сакавіка - турнір да 10 год (5 этап)
3 сакавіка - турнір да 12 год (5 этап)
Усе турніры пачынаюцца ў 10:00, кантроль часу 10+5. Усе ўдзельнікі атрымоўваюць балы ў адпаведнасці з занятымі месцамі ў агульны залік Дзіцячай Лігі.
Палажэнні, а таксама форма рэгістрацыі на турніры на сайце Шахматнага дома:
турнір да 10 год 4 этапа: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-4-etap
турніры да 8, 10 і 12 год 5 этапа: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-5-etap