6 этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League.

28 марта 2019
Змены дат правядзення турніраў 6 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League да 8 і 10 год
У сувязі са з'яўленнем інфармацыі аб датах правядзення фіналу Чэмпіянату Мінска па хуткіх шахматах да 10 год, турніры 6 этапа Дзіцячай Лігі да 8 і 10 год мяняюцца месцамі: турнір да 10 год адбудзецца 13.04, атурнір да 8 год - 14.04
Першапачаткова планавалася, што ў суботу будзе турнір да 8 год, а ў нядзелю - да 10 год. Але цяпер стала вядома, што пры гэтым атрымалася б накладка турніру да 10 год на фінал Чэмпіянату Мінска па хуткіх шахматах і бліцу, таму прыйшлося памяняць турніры месцамі. Спадзяемся, што гэта не выкліча ў удзельнікаў вялікіх нязручнасцей.
Такім чынам турніры 6 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League пройдуць:
• 06.04 - Турнір да 12 год (2007 г.н. і мал.)
• 13.04 - Турнір да 10 год (2009 г.н. і мал.)
• 14.04 - Турнір да 8 год (2011 г.н. і мал.)
Зарэгістравацца на турніры 6 этапы Дзіцячай Лігі можна тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-6-etap
Нагадваем, што гэта будзе апошні этап Дзіцячай Лігі. Па выніках 6 этапаў лепшыя шахматысты ў траўні згуляюць у фінальных турнірах, а пераможцы фінальных турніраў атрымаюць кубак і спецыяльны прыз. Падрабязная інфармацыя пра Дзіцячую Лігу ChessHouse League, бягучае турнірнае становішча ўдзельнікаў і турніры можна даведацца на сайце Клуба Шахматны дом.


6, 13 і 14 красавіка ў клубе Шахматны дом адбудуцца турніры па хуткіх шахматах для дзяцей да 8, да 10 і да 12 год у межах 6 этапу Дзіцячай Лігі ChessHouse League.

Што такое Дзіцячая Ліга ChessHouse League?
Цягам 2018/2019 навучальнага году ў межах Дзіцячай Лігі ChessHouse League праходзяць турніры па хуткіх шахматах сярод дзяцей да 8, 10 і 12 гадоў. За кожны турнір удзельнікі атрымліваюць заліковыя балы. Па сумарнай колькасці балаў (за выключэннем 2 горшых вынікаў) 8 лепшых хлопчыкаў і 8 лепшых дзяўчынак у кожнай узроставай катэгорыі згуляюць на прыканцы Лігі ў 6 фінальных турнірах. Пераможца кожнага фінальнага турніру атрымае кубак, а таксама ягоны ўдзел у Чэмпіянаце Свету па Рапідзе (Мінск, 2019) будзе аплочаны клубам Шахматны дом.
Падрабязней пра Дзіцячую Лігу ChessHouse League тут:
http://chesshouse.by/be/chesshouse-league

Расклад турніраў 6 этапу Лігі
6 красавіка - турнір да 12 год
13 красавіка - турнір да 8 год
14 красавіка - турнір да 10 год
Усе турніры пачынаюцца ў 10:00, кантроль часу 10+5. Усе ўдзельнікі атрымоўваюць балы ў адпаведнасці з занятымі месцамі ў агульны залік Дзіцячай Лігі.
Палажэнне, а таксама форма рэгістрацыі на турніры на сайце Шахматнага дома:
http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-6-etap

Фінал Дзіцячай Лігі ChessHouse League
6 фінальных турніраў Лігі адбудуцца 18-19 траўня 2019 года.
У іх змогуць згуляць шахматысты, якія набяруць за выключэннем двух сваіх горшых вынікаў больш за ўсіх балаў пасля 6 тураў Лігі: 8 лепшых хлопчыкаў і 8 лепшых дзяўчынак у кожнай узроставай катэгорыі. Кожны шахматыст зможа ўдзельнічаць толькі у адным фінальным турніры, які найбольш падыходзіць па ўзросце.
Удзельнікі фінальных турніраў вызначацца арганізатарам спаборніцтваў пасля завяршэння ўсіх этапаў Дзіцячай Лігі ChessHouse League.
Удзел у фінальным турніры бясплатны. Падцвердзіць свой удзел у фінальным турніры трэба будзе да 30 красавіка 2019. У выпадку адсутнасці падцверджання, права ўдзелу ў турніры можа быць перададзенае іншаму шахматысту. Палажэнне аб фінале на сайце Шахматнага дома:
http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-final