Турніры ў Шахматным доме.

29 мая 2019
ТУРНІР ПА ХУТКІХ ШАХМАТАХ 1 ЧЭРВЕНЯ
У суботу 1 чэрвеня адбудзецца аднадзённы турнір па рапідзе з кантролем часу 10+5.

Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 1 чэрвеня 2019г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 31 траўня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. у клубе Шахматны дом з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16:30 да 20:00, у выходныя дні з 16:00 да 18:30)
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава). http://chesshouse.by/be/turnir-03-06-2019#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і ветэранаў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
7. Праграма спаборніцтваў.
- 1.06: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
- Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
0. Каэфіцыент Бухгольца усечаны
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 60 руб, 2 месца – 40 руб, 3 месца – 20 руб. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2003 г.н. і маладзей; сярод жанчын; ветэранаў (60+), калі колькасць удзельнікаў у катэгорыі перавышае 3 чалавекі.
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будуць абвешчаныя да 5 туру.
Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце. Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў. З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Арганізатар спаборніцтваў ІП Барскі Я.В.

ДЗІЦЯЧЫ КВАЛІФІКАЦЫЙНЫ ТУРНІР НА 4 РАЗРАД
Запрашаем дзяцей, якія яшчэ не маюць разраду па шахматах, выканаць норму 4 разраду ў кваліфікацыйным турніры, які будзе праходзіць з 17 па 21 чэрвеня ў нашым клубе.
Палажэнне
аб правядзенні дзіцячага кваліфікацыйнага турніру на 4 разрад

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) з 17 па 21 чэрвеня 2019г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 1 гадзіна на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты 2006 г.н. і маладзей, якія яшчэ не маюць разрада па шахматах.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя: Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 16 траўня складае 20 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 12 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 17 чэрвеня магчымая з 9:30 да 9:50 (калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) http://chesshouse.by/be/turnir-17-06-2019
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Праграма спаборніцтваў.
17.06: 10:00 – адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1 – 2 тур;
18.06: 10:00 – 3 – 4 тур;
19.06: 10:00 – 5 – 6 тур;
20.06: 10:00 – 7 – 8 тур;
21.06: 10:00 – 9 – 10 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
7. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
0. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бергера
8. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі, а таксама дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, губляюць права на прызы.
9. Узнагароджанне трэнераў
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў - ІП Барскі Я.В.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

Рэгламент
правядзення кваліфікацыйных турніраў на 3 і 2 разрад

1. Гэты Рэгламент складзены на падставе Агульнага Палажэння аб правядзенні кваліфікацыйных турніраў на 3, 2 і 1 разрад (Агульнае Палажэнне) і ўжываецца сумесна з ім.
2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) з 24 па 28 чэрвеня 2019 г.
3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 1 гадзiна на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе жадаючыя шахматысты, якія маюць адпаведны разрад:
- у турнір на 3 разрад - 4 разрад ці вышэй;
- у турнір на 2 разрад - 3 разрад ці вышэй.
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 23 чэрвеня складае 20 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 12 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 24 чэрвеня магчымая з 9:30 да 9:50 (калі будуць вольныя месцы) з уплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) http://chesshouse.by/be/turnir-24-06-2019
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Праграма спаборніцтваў.
24.06: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1 – 2 тур;
25.06: 10:00 – 3 – 4 тур;
26.06: 10:00 – 5 – 6 тур;
27.06: 10:00 – 7 – 8 тур;
28.06: 10:00 – 9 – 10 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
o Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
0. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможцы і прызёры - дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
10. Узнагароджанне трэнераў
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
11. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Рэгламенту і Агульнага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў - ІП Барскі Я.В.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзены Рэгламент і Агульнае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Рэгламенту і Агульнага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.