Жнівеньскае сонца.

17 августа 2019
Палажэнне
аб правядзенні турніру па класічных шахматах
«Жнівеньскае сонца»
1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) з 26 па 30 жніўня 2019 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па Правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку турніру, па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 1 гадзіна на партыю з дадаваннем 30 секунд за ход кожнаму ўдзельніку.
Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE
Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
Дазволены час спазнення на тур - 30 хвілін.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца:
- усе шахматысты да 18 год (2001 года нараджэння і маладзейшыя) без міжнароднага рэйтынгу, ці з рэйтынгам, не большым за 2199;
- шахматысты, старэйшыя за 18 год, якія ўжо маюць міжнародны рэйтынг, не большы за 2199;
- шахматысты, асабіста запрошаныя арганізатарам.
Абавязковая ўмова ўдзелу для ўсіх шахматыстаў - наяўнасць ID FIDE.
Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць чальцом Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2019 год.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Якушаў В.А., галоўны сакратар Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Ўнёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 25 жніўня складае:
- 35 беларускіх рублёў для шахматыстаў, якія не маюць міжнароднага рэйтынгу;
- 20 беларускіх рублёў для шахматыстаў, якія маюць міжнародны рэйтынг;
- 30 беларускіх рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом, якія не маюць міжнароднага рэйтынгу;
- 15 беларускіх рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і сеньёраў (старэйшых за 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта), якія маюць міжнародны рэйтынг.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 26 жніўня магчымая з 9:30 да 9:45 (пры наяўнасці вольных месцаў) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступным чынам:
- па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (панядзелак, серада: 15:30-20:00);
- на сайце клуба з аплатай праз АРІП альбо банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) http://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-26-08-2019#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Праграма спаборніцтваў.
26.08: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1 – 2 тур;
27.08: 10:00 – 3 – 4 тур;
28.08: 10:00 – 5 – 6 тур;
29.08: 10:00 – 7 – 8 тур
30.08: 10:00 – 9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
7. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
- Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
- Каэфіцыент Бухгольца
- Каэфіцыент Бергера.
8. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі. Прадугледжаны дадатковыя прызы ва ўзроставых катэгорыях да 12, да 10 і да 8 гадоў (2007, 2009 і 2011 год нараджэння адпаведна). Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
9. Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Сакратар турніру - Барскі В.Я.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.