1 этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League 2019/2020.

27 сентября 2019
Клуб Шахматны дом запрашае усіх жадаючых у першы этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League 2019/2020

Клуб Шахматны дом праводзіць 2 сезон Дзіцячай Лігі ChessHouse League: серыі турніраў па хуткіх шахматах для дзяцей да 8, 10 і 12 гадоў. У новым сезоне 2019/2020 турніры Лігі будуць праходзіць з аблікам міжнароднага рэйтынгу. А пераможцы Лігі акрамя кубкаў атрымаюць шахматныя планшэты для ўдасканалення сваёй гульні.
Як праходзіў першы сезон Дзіцячай Лігі ChessHouse League, у якім прызамі былі пуцёўкі на дзіцячы Чэмпіянат Свету, можна паглядзець тут: http://chesshouse.by/be/chesshouse-league
Што такое Дзіцячая Ліга ChessHouse League
Цягам 2019/2020 навучальнага года ў межах Дзіцячай Лігі ChessHouse League пройдзе некалькі этапаў: турніраў па хуткіх шахматах сярод дзяцей да 8, 10 і 12 гадоў. Кожны турнір будзе аблічаны на міжнародны рэйтынг, што дасць магчымасць атрымаць рэйтынг ФІДЭ тым шахматыстам, у каго яшчэ яго няма, а астатнім - падвысіць свой рэйтынг. А самае галоўнае - за кожны турнір удзельнікам будуць налічвацца заліковыя балы. Па выніках усіх турніраў вызначацца лепшыя шахматысты ў трох узроставых катэгорыях - тыя, хто набраў найбольшую суму заліковы балаў (за выняткам 2ух найгоршых вынікаў для кожнага ўдзельніка).
8 лепшых удзельнікаў у кожнай узроставай катэгорыі згуляюць на прыканцы Лігі ў 3 фінальных турнірах. Пераможца кожнага фінальнага турніру атрымае кубак, а таксама шахматны планшэт.
Кожны турнір Лігі - аднадзённы, таму шахматыстам з усёй Беларусі прасцей завітаць да нас у Мінск для ўдзелу ў турніры.
2 горшых вынікі для кожнага ўдзельніка не бяруцца ў агульны залік, таму нават прапусціўшы адзін-два этапа Лігі, можна змагацца за месца ў васьмёрцы мацнейшых, якая выйдзе ў фінальны турнір і пазмагаецца за галоўныя прызы.
Падрабязнасці ў палажэнні аб Дзіцячай Лізе: http://chesshouse.by/be/news/chesshouse-league-2020

Палажэнне
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах
у межах 1 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League

1. Мэты і задачы.
1. Развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей;
2. Атрыманне беларускімі шахматыстамі міжнароднага рэйтынгу;
3. Павышэнне спартыўнага майстэрства юных шахматыстаў;
4. Вызначэнне мацнейшых удзельнікаў.
2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 6, 12 і 13 кастрычніка 2019г.
3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы адбываюцца ў трох узроставых катэгорыях:
1. Турнір да 12 год (2008 г.н. і мал)
2. Турнір да 10 год (2010 г.н. і мал)
3. Турнір да 8 год (2012 г.н. і мал)
Спаборніцтвы праводзяцца па Правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку турніру, па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты маладзейшыя за 12 год (2008 г.н. і мал.). Абавязковая ўмова ўдзелу для ўсіх шахматыстаў - наяўнасць ID FIDE
Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць чальцом Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2019 год.
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Якушаў В.А. (FA), галоўны сакратар Барскі В.Я. (NA) У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня пачатку кожнага турніра. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. у клубе Шахматны дом на пр.Пушкіна, 28 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16.00 да 20.00, у выходныя дні з 16.00 да 19.00)
2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 17.00 да 20.00 (у пятніцу да 19:00), у выходныя дні з 15.00 да 18.00)
3. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) http://chesshouse.by/be/tournaments/chesshouse-league-2020-etap-1#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 18 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 12 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
8. Праграма спаборніцтваў.
Турнір да 10 год (2010 г.н. і мал.):
1. 06.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
2. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 8 год (2012 г.н. і мал.):
1. 12.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
2. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 12 год (2008 г.н. і мал.):
1. 13.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
2. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
9. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
10. Узнагароджанне удзельнікаў.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
Усе ўдзельнікі атрымліваюць заліковыя балы ў агульны залік Дзіцячай Лігі ChessHouse League згодна з палажэннем аб Дзіцячай Лізе.
11. Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
12. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў Клуб Шахматны дом
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.