Адкрыты чэмпіянат «Шахматнага дома».

11 октября 2019
Запрашаем узяць удзел у адкрытым чэмпіянаце Шахматнага дома - турніры па класічных шахматах з аблікам міжнароднага рэйтынгу, які пройдзе з 4 па 9 лістапада.
Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца:
• шахматысты да 18 гадоў без міжнароднага рэйтынгу ці з рэйтынгам да 2199.
• шахматысты, старэйшыя за 18 год, якія ўжо маюць міжнародны рэйтынг да 2199.
Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць чальцом Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2019 год.


Палажэнне
аб правядзенні турніру па класічных шахматах
ChessHouse Open

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) з 4 па 9 лістапада 2019 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па Правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку турніру, па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 1 гадзіна на партыю з дадаваннем 30 секунд на ход кожнаму ўдзельніку.
Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE
Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
Дазволены час спазнення на тур - 30 хвілін.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца:
o усе шахматысты да 18 год (2001 года нараджэння і маладзейшыя) без міжнароднага рэйтынгу ў класічных шахматах, ці з рэйтынгам, не большым за 2199;
o шахматысты, старэйшыя за 18 год, якія ўжо маюць міжнародны рэйтынг у класічных шахматах, не большы за 2199;
o шахматысты, асабіста запрошаныя арганізатарам.

Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць чальцом Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2019 год.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Якушаў В.А. (FA), галоўны сакратар Барскі В.Я. (NA) У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 3 лістапада складае:
- 40 беларускіх рублёў для шахматыстаў, якія не маюць міжнароднага рэйтынгу ў класічных шахматах;
- 20 беларускіх рублёў для шахматыстаў, якія маюць міжнародны рэйтынг у класічных шахматах;
- 30 беларускіх рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом, якія не маюць міжнароднага рэйтынгу ў класічных шахматах;
- 15 беларускіх рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і сеньёраў (старэйшых за 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта), якія маюць міжнародны рэйтынг у класічных шахматах.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 4 лістапада магчымая з 11:30 да 11:45 (пры наяўнасці вольных месцаў) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступным чынам:
5. у клубе Шахматны дом на пр.Пушкіна, 28 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16.00 да 20.00, у выходныя дні з 16.00 да 19.00)
6. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 17.00 да 20.00 (у пятніцу да 19:00), у выходныя дні з 15.00 да 18.00)
7. на сайце клуба з аплатай праз АРІП альбо банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Праграма спаборніцтваў.
- 4.11: 12:00 – адкрыццё, 12:15 – 1 тур;
- 5.11: 12:00 – 2 тур;
- 6.11: 10:00 – 3 – 4 тур;
- 7.11: 10:00 – 5 – 6 тур
- 8.11: 10:00 – 7 – 8 тур
- 9.11: 10:00 – 9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень з двума турамі паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
7. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
0. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бергера
8. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі. Прадугледжаныя дадатковыя прызы для чальцоў клуба Шахматны дом. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
9. Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў - ІП Барскі Я.В.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.