2 этап Дзіцячай Лігі.

04 ноября 2019
Тры турніры па хуткіх шахматах з аблікам рэйтынгу FIDE: да 8, 10 і 12 гадоў - запрашаем усіх жадаючых у другі этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League
Дзіцячая Ліга — серыя турніраў па хуткіх шахматах у трох узроставых катэгорыях, якія пройдуць напрацягу 2019/2020 навучальнага году. У кожным з турніраў удзельнікі зарабляюць заліковыя балы, і па выніках усіх турніраў серыі (без двух горшых) вызначаюцца лепшыя шахматысты Лігі. 8 лепшых шахматыстаў у кожнай узроставай катэгорыі напрыканцы Лігі згуляюць у фінальных турнірах, дзе будуць разыграныя кубкі, а таксама каштоўныя прызы.
Увага! Пачатак турніру да 8 год - 11:00, пачатак турніраў да 10 і да 12 год - 10:00

Палажэнне
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах
у межах 2 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League

1. Мэты і задачы.
• Развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей;
• Атрыманне беларускімі шахматыстамі міжнароднага рэйтынгу;
• Павышэнне спартыўнага майстэрства юных шахматыстаў;
• Вызначэнне мацнейшых удзельнікаў.
2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкіна (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 16, 17 і 23 лістапада 2019г.
3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы адбываюцца ў трох узроставых катэгорыях:
• Турнір да 12 год (2008 г.н. і мал)
• Турнір да 10 год (2010 г.н. і мал)
• Турнір да 8 год (2012 г.н. і мал)
Спаборніцтвы праводзяцца па Правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку турніру, па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты маладзейшыя за 12 год (2008 г.н. і мал.). Абавязковая ўмова ўдзелу для ўсіх шахматыстаў - наяўнасць ID FIDE
Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць чальцом Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2019 год.
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Якушаў В.А. (FA), галоўны сакратар Барскі В.Я. (NA) У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня пачатку кожнага турніра. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 (у турнір да 8 год — з 10:30 да 10:45) з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
• па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на пр.Пушкіна, 28 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16.00 да 20.00, у выходныя дні з 16.00 да 19.00)
• у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 17.00 да 20.00 (у пятніцу да 19:00), у выходныя дні з 15.00 да 18.00)
• на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) http://chesshouse.by/be/tournaments/chesshouse-league-2020-etap-2#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 18 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 12 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
8. Праграма спаборніцтваў.
Турнір да 12 год (2008 г.н. і мал.):
• 16.11: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
• Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 8 год (2012 г.н. і мал.):
• 17.11: 11:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 11:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
• Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 10 год (2010 г.н. і мал.):
• 23.11: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
• Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
9. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
• Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
• Каэфіцыент Бухгольца
• Каэфіцыент Бергера
10. Узнагароджанне удзельнікаў.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
Усе ўдзельнікі атрымліваюць заліковыя балы ў агульны залік Дзіцячай Лігі ChessHouse League згодна з палажэннем аб Дзіцячай Лізе.
11. Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
12. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў Клуб Шахматны дом.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.