Адмена турніраў у Шахматным доме.
17 марта 2020
Клуб Шахматны дом аб'яўляе пра перанос турніраў 6 этапу Дзіцячай Лігі да 8 і 10 гадоў на больш позні тэрмін. Турніры павінны былі адбыцца 21 і 22 сакавіка. Таксама і ўсе іншыя дзіцячыя турніры, якія рыхтаваліся Шахматным домам, пакуль адкладаюцца.
Гэта рашэнне прынята ў сувязі з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама з улікам рашэння Міністэрства спорту і турызму пра перанос на больш позні тэрмін рэспубліканскіх, абласных, раённых (гарадскіх) спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў з удзелам дзяцей і падлеткаў.
Турнір па хуткіх шахматах для дарослых адбудзецца ў Шахматным доме на Партызанскім (пр.Партызаснкі, 30А) 21 сакавіка, як і было запланавана.
Інфармацыя пра даты правядзення перансеных турніраў з'явіцца пазней, сачыце за навінамі на chesshouse.by і на openchess.by.