Квалификационные турниры на 2 и 3 разряд.

26 сентября 2025

1. Мэты і задачы
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам.

2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца з 4 па 12 кастрычніка 2025 г. па адрасе г.Мінск, 4ы зав.Кальцова 51, оф.713, 7 паверх

3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з дабаўленнем 30 секунд на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.

4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты, якія маюць 3 разрад. Падчас рэгістрацыі трэба падцвердзіць прысваенне 3 разраду.

5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.

6. Рэгістрацыя і ўнёскі.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Пасля рэгістрацыі і аплаты ўнёску ўдзельнік павінен даслаць фота дакумента, які падцвярджае прысваенне 3 разряду, у кантакт-цэнтр праз вайбер viber://pa/?chatURI=chesshouse ці тэлеграм https://t.me/chesshousebot
-Ільготная рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
-Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі ў адміністратара, пры гэтым турнірны ўнёсак для сяброў клуба складае 45 рублёў.
Рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
Рэгістрацыя магчымая ў адміністратара ці на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці" ці параз АРІП https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-04-10-2025#registration
Турнірны ўнёсак пры гэтым складае:
-70 рублёў для ўсіх шахматыстаў
-60 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом.
-60 рублёў для сяброў Беларускай федэрацыі шахмат
4 кастрычніка - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 4 кастрычніка магчымая па месцы правядзення турніру з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.

7. Праграма спаборніцтваў.
04.10 субота: 10:00 - адкрыццё, 10:15 - 1–2 тур;
05.10 нядзеля: 10:00 - 3–4 тур;
10.10 пятніца: 17:30 - 5–6 тур;
11.10 субота: 10:00 - 7–8 тур;
12.10 нядзеля: 10:00 - 9–10 тур. Праз 15 хвілін пасля сканчэнн апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.

8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па большай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без горшага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера

9. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызёры – дадатковымі прызамі. Атрымаць прызы можна толькі падчас закрыцця спаборніцтваў асабіста. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці, пазбаўляюцца права на прызы.

10. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.

11. Дадатковая інфармацыя.
Норма 2 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.


1. Мэты і задачы
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам.

2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца з 11 па 25 кастрычніка 2025 г. у клубе Шахматны дом у Цівалях па адрасе г. Мінск, вул.Прытыцкага, 29, ГЦ "Цівали", 3 паверх, пав.335

3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 30 секунд на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.

4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, хто яшчэ не мае разраду па шахматах.

5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.

6. Рэгістрацыя і ўнёскі.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
-Ільготная рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі ў адміністратара, пры гэтым турнірны ўнёсак для сяброў клуба складае 45 рублёў.
-Рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
Рэгістрацыя магчымая ў адміністратара ці на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці" ці параз АРІП https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-11-10-2025#registration
Турнірны ўнёсак пры гэтым складае:
70 рублёў для ўсіх шахматыстаў
60 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом.
60 рублёў для сяброў Беларускай федэрацыі шахмат
11 кастрычніка - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 11 кастрычніка магчымая па месцы правядзення турніру з 10:00 да 10:15 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.

7. Праграма спаборніцтваў.
11.10 субота: 10:30 - адкрыццё, 10:45 - 1-2 тур;
12.10 нядзеля: 10:30 – 3-4 тур;
18.10 субота: 10:30 – 5-6 тур;
19.10 нядзеля: 10:30 – 7-8 тур;
25.10 субота: 10:30 – 9-10 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень з двума турамі паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і печыва.

8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера

9. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможца і прызёры - дадатковымі прызамі. Атрымаць прызы можна толькі падчас закрыцця спаборніцтваў асабіста. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.

10. Узнагароджанне трэнераў
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.

11. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.

12. Дадатковая інфармацыя.
Норма 3 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапушчаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.