Кваліфікацыйны турнір.

16 февраля 2026

7. Праграма спаборніцтваў.
28.02 субота: 11:00 - адкрыццё, 11:15 - 1–2 тур;
01.03 нядзеля: 11:00 - 3–4 тур;
07.03 субота: 11:00 - 5–6 тур;
08.03 нядзеля: выхадны;
14.03 субота: 11:00 - 7–8 тур;
15.03 нядзеля: 11:00 - 9–10 тур. Праз 15 хвілін пасля сканчэнн апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.

8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па большай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без горшага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера

9. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызёры – дадатковымі прызамі. Атрымаць прызы можна толькі падчас закрыцця спаборніцтваў асабіста. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці, пазбаўляюцца права на прызы.

10. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.

11. Дадатковая інфармацыя.
Норма 3 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Афіцыйная старонка турніра і першакрыніца Палажэння: https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-28-02-2026
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.